29.06.2017 / 15:13

Пачаўся знос дамоў у Трактарным пасёлку Мінска ФОТА 28

У Трактарным пасёлку ў Менску пачалі зносіць малапавярховую забудову. Замест 2-павярховых дамоў у квартале вуліц Стаханаўскай, Клумава, Шчарбакова, Чабатарова маюцца ўзьвесьці панэльныя дамы «новага пакаленьня».

Раней мясцовыя жыхары накіравалі ў адміністрацыю Партызанскага раёну і прэзыдэнцкую адміністрацыю зварот са 176 подпісамі. Просьба была адна — адмяніць рашэньне аб зносе іх дамоў.

Аўтары адзначаюць, што праект забудовы тэрыторыі 5-7-павярховымі дамамі быў зацьверджаны 10 гадоў таму. Паступова ён састарэў і быў скарэктаваны, а гэта азначае неабходнасьць новага грамадзкага абмеркаваньня ўсяго праекту.

Актывісты і неабыякавая грамадзкасьць спадзяваліся, што іх шматлікія просьбы і пэтыцыі будуць пачутыя ўладамі, а горад пазьбегне чарговага канфлікту і супрацьстаяньня.

Аднак публічнае абмеркаваньне канфліктнай сытуацыі адміністрацыя Партызанскага раёну Менску прызначыла толькі на сёньняшні вечар — фактычна пасьля таго, як цяжкая тэхніка прыступіла да руйнаваньня мясцовай забудовы.

Дарэчы, у звароце падпісанты просяць кіраўніцтва адміністрацыі пасадзейнічаць усталяваньню памятнага знаку, прысьвечанага заснаваньню пасёлку, які адным зь першых паўстаў у разбураным вайной Менску.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

12
Віцень / Адказаць
29.06.2017 / 15:27
На два фронты - асмалоўка і трактарны. 
Акупацыя безгустоўнасці.
Не набывайце кватэры у панэльках якія пабудаваны на скрадзенай зямлі!!!
2
Святлана / Адказаць
29.06.2017 / 15:34
ДамкІ з утульнымі, зялёнымі  дворыкамі, дзе ўсе былі знаёмыя адзін з адным, дзе было ўсё роднае і запомнілася на ўсё жыццё. А цяпер пабудуюць гмахі. І будуць жыць усе чужыя адзін аднаму, дыхаць забруджаным паветрам і атрымліваць стрэс
2
елена / Адказаць
29.06.2017 / 15:37
еще кто то надеется, что эта власть пойдет навстречу людям? наплевать ей на людей, а все эти обсуждения - пыль в глаза
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру