Заўтра Кобрынскі суд вынесе рашэньне па заяве сябра Партыі БНФ Аляксандра Меха, які дабіваецца аднаўленьня на працы ў Кобрынскім аддзяленьні «Белтрансгазу».

Падчас судовага паседжаньня прадстаўнік А. Меха прадаставіў факты магчымага падлогу дакумэнтаў з боку кіраўніцтва прадпрыемства і прафсаюзу. Прадстаўнікі «Белтрансгазу» (намесьнік дырэктара Кобрыньскага аддзяленьня Ўладзімер Галашка) адмаўляліся ад абвінавачваньняў у падлогу дакумэнтаў.

Кіраўнік Кобрынскага аддзяленьня КДБ Андрэй Басько па позьве на паседжаньне суду не зьявіўся, бо адпачывае за межамі Беларусі.

Судзьдзя Бабаскін не далучыў да справы аўдыёзапіс, які А. Мех зрабіў перад тым, як яго звольнілі. Як сьцьвярджае А. Мех, на аўдыёзапісе У. Галашка і А. Басько прымушалі яго адмовіцца ад таго, каб балатавацца на выбары ў якасьці дэпутата, пагражаючы звальненьнем.

За сёньня былі разгледжаныя дакумэнты, адбыліся спрэчкі бакоў, але пракурор і судзьдзя вынясуць свае рашэньні заўтра а 9-й раніцы.

Пазьней на сайце — відэарэпартаж з залі суду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?