29.06.2017 / 16:29

Мінскія міліцыянты гадзіну ўгаворвалі рабаўніка-няўдачніка не сканчваць жыццё самагубствам 5

27 чэрвеня прыблізна ў 21 гадзіну 20 хвілін каля дома па вул. Усходняя да нарада Савецкага (г.Мінска) аддзела дэпартамента аховы МУС звярнуўся 47-гадовы мінчанін, які паведаміў, што на яго напаў невядомы, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Пацярпелы распавёў, што каля дома па вул. Кахоўскай ён спыніўся, каб падвезці мужчыну. Пасажыр папрасіў давезці яго да аднаго з дамоў па вул. Усходняя. На пад'ездзе да патрэбнага адраса пасажыр дастаў з кішэні прадмет, знешне падобны на пісталет, і запатрабаваў у кіроўцы грошы. Гаспадар аўто не разгубіўся, выбег з машыны і пачаў уцякаць ад зламысніка. Той яго пераследваў. На шчасце, на шляху кіроўцы аказаўся нарад аховы. Пабачыўшы міліцыянтаў, праследавальнік збег у адзін з пад'ездаў жылога дома.

Аказалася, што кватэра, у якой схаваўся нападнік, належыць яго састарэлай маці. Суседзі паведамілі праваахоўнікам, што мужчына злоўжывае спіртнымі напоямі і не раз парушаў грамадскі парадак.

Асобу нападніка высветлілі хутка — ім аказаўся 49-гадовы непрацуючы раней неаднаразова судзімы за ўчыненне злачынстваў эканамічнай скіраванасці, а таксама за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення жыхар Мінскага раёна.

Замкнуўшыся ў кватэры, зламыснік адмаўляўся адчыняць дзверы міліцыянтам і запатрабаваў прывезці да яго знаёмую па імені Юлія. А ў выпадку штурму пагражаў скончыць жыццё самагубствам пры дапамозе пісталета.

На месца здарэння неадкладна выбыў намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама падпалкоўнік міліцыі Мікалай Шыбалка.

— Да моманту майго прыбыцця на месцы ўжо знаходзіліся байцы АМАПу і следча-аператыўная група, была складзена схема кватэры, прапрацавана бяспека жыхароў, — распавядае Мікалай Шыбалка. — Першапачаткова я паспрабаваў звязацца з мужчынам па тэлефоне, аднак ён слухаўку не падымаў. Праз некаторы час удалося па тэлефоне звязацца з гаспадыняй кватэры — маці зламысніка. Жанчына паведаміла, што яе жыццю нічога не пагражае, а таксама распавяла пра тое, што яе сын хваравіта перажывае разрыў адносін са сваёй дзяўчынай Юліяй.

Вядома ж, у першую чаргу, мы ўлічвалі, што ў кватэры знаходзіцца пажылая жанчына. Неабходна было дзейнічаць вельмі акуратна, каб супакоіць мужчыну і даць яму зразумець, што не варта пагаршаць сітуацыю. Ён сцвярджаў, што нашкодзіць толькі сабе, а маці чапаць не будзе. Перамовы доўжыліся 55 хвілін. Паступова напал пачаў спадаць, мужчына прызнаў сваю віну ў нападзе на кіроўцу і адчыніў дзверы. На шчасце, ніхто не пацярпеў. 

У выніку агляду кватэры быў знойдзены пісталет маркі «Beretta» калібра 7,65 мм з адным патронам у магазіне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

nn.by

0
ГЫГЫГЫ / Адказаць
29.06.2017 / 17:00

ни што сабе цацки у непрацуючых трапляюцца......
0
Running / Адказаць
29.06.2017 / 18:03
Незлачынцам дык адразу дзверы выносяць, а тут начальнiк пад дзвярыма гадзiну прасiу.
0
рысь / Адказаць
29.06.2017 / 19:20
У выніку агляду кватэры быў знойдзены пісталет маркі «Beretta» калібра 7,65 мм з адным патронам у магазіне.
http://nn.by/?c=ar&i=193253
Сапраўдны рагаццо сіцыліяно
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру