Здароўе1313

Міністэрства аховы здароўя плануе забараніць продаж кантактных лінзаў праз аўтаматы

У рэдакцыю TUT.BY патрапіў ліст за подпісам намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага. У ім пазначана, што ў краіне хочуць забараніць аўтаматы па продажы лінзаў. А акуляры і кантактныя лінзы плануюць распаўсюджваць толькі па рэцэпце доктара-афтальмолага і толькі ў спецыялізаваных крамах оптыкі, а таксама аптэчнай сетцы. Калі гэта здарыцца, пакуль невядома, а лінзаматы ўсё яшчэ працягваюць працаваць.

У лісце Міністэрства аховы здароўя гаворыцца, што ведамства разгледзела пытанне аб рэалізацыі кантактных лінзаў, карыгуючых акуляраў і аправаў. Міністэрства дакладвае, што продаж лінзаў дапускаецца толькі па рэцэпце доктара-афтальмолага, у спецыялізаваных крамах оптыкі і ў аптэчнай сетцы, у аўтаматах прадаваць лінзы забараняецца.

У спецыялізаваных крамах і оптыках, як правіла, ёсць акулісты, якія пры куплі могуць выпісаць рэцэпт. Аўтаматы ж павінны прыбраць.

Дакумент у рэдакцыю даслаў чытач.

Індывідуальны прадпрымальнік Аляксандр Бурак адным з першых прапанаваў беларусам купляць лінзы ў аўтамаце. У нашай краіне яны працуюць ужо тры гады.

— Я з'яўляюся афіцыйным прадстаўніком кампаніі Bausch&Lomb, увесь тавар сертыфікаваны і завозіцца афіцыйна, — распавядае Аляксандр Бурак. — Больш за тое, лінзы, якія я загружаю ў лінзаматы, я прадаю ў аптэкі, оптыкі і інтэрнэт-крамы. За час працы нам не паступала ніводнай скаргі на якасць прадукту.

Па словах суразмоўцы, лінзаматы стаяць ва Украіне, Польшчы, Расіі, Германіі, Літве, Латвіі — і там яны нікога не бянтэжаць.

— На кожным аўтамаце ёсць папярэджанне: купляць лінзы можна толькі па рэцэпце, — працягвае суразмоўца. — Але да нас без кансультацыі доктара чалавек і не прыйдзе. Як ён без спецыяліста дазнаецца, якія лінзы яму патрэбныя, як імі карыстацца?

Аляксандр кажа: калі дакумент будзе падпісаны, прыбяруць не толькі аўтаматы па продажы лінзаў, лінзы забароняць прадаваць праз інтэрнэт-крамы, а таксама «астраўкі», якія ёсць у буйных крамах.

— І што тады рабіць людзям у рэгіёнах? Выкажам здагадку: жыве чалавек у маленькім горадзе, дзе няма оптыкі, — не хавае эмоцый Аляксандр. — Цяпер яму кожны раз ездзіць па лінзы ў абласны цэнтр? Але навошта, калі ён можа замовіць ўсё гэта праз інтэрнэт-краму.

— Паедзе ў цэнтр па лінзы, адразу і зрок праверыць?

— Чалавек ідзе да доктара, калі адчувае, што ў яго падае зрок, — спрачаецца суразмоўца. — Для гэтага яму не трэба чакаць паездкі па новыя лінзы.

Аляксандр упэўнены: калі прыбяруць аўтаматы, у першую чаргу пацерпяць пакупнікі. Па-першае, у некаторых лінзаматах тавар можна купіць кругласутачна, па-другое, па больш нізкай цане.

Міністэрства аховы здароўя абяцае пракаментаваць сітуацыю ў найбліжэйшы час.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць