29.06.2017 / 19:20

На турніры ў Казахстане 17-гадовая велагоншчыца страціла прытомнасць і памерла 6

29 чэрвеня 2017 года ў рэанімацыі сёмай гарадской бальніцы горада Алматы раптоўна памерла велагоншчыца Дана Ахметава, паведамляе Tut.by са спасылкай на афіцыйны сайт Казахстанскай федэрацыі веласіпеднага спорту.

cycling.kz

23 чэрвеня 17-гадовая спартсменка страціла прытомнасць падчас удзелу ў IV Моладзевых спартыўных гульнях, пасля чаго брыгада хуткай дапамогі даставіла яе рэанімацыйнае аддзяленне. Лекары ацанілі стан Даны як вельмі цяжкі. Дзяўчына памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

Дана Ахметава вучылася ў Паўночна-Казахстанскай абласной спецыялізаванай школе-інтэрнаце для адораных дзяцей і была майстрам спорту Рэспублікі Казахстан. З 2016 года яна знаходзілася ў складзе спартсменаў Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі.

«Дана Ахметава была таленавітай і мэтанакіраванай спартсменкай, якая праяўляла на спаборніцтвах велізарную волю да перамогі. З пачатку сезона яна заваявала сярэбраны медаль у Моладзевых гульнях на шашы і два бронзавыя медалі ў Моладзевых гульнях на трэку. Гэта вялікая страта і велізарны боль для ўсёй казахстанскай веласупольнасці», — гаворыцца ў паведамленні федэрацыі.

0
Пацыфіст / Адказаць
29.06.2017 / 23:00
Спачуванні!!!
0
Гаспадыня / Адказаць
29.06.2017 / 23:18
Трэнеры выціснулі з маладой спартсменкі ўсё да кроплі. Да апошняй кроплі жыцця.
0
Жвiр / Адказаць
29.06.2017 / 23:24
Biednaja dziaūčynka, vieļmi škada.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру