Белы дом назваў крытэрыі, на падставе якіх улады ЗША будуць дазваляць уезд бежанцам і выдаваць візы грамадзянам шасці краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам, паведамляе ВВС.

У пачатку гэтага тыдня Вярхоўны суд ЗША часткова адмяніў блакаванне міграцыйнага указа Дональда Трампа, які прадугледжваў 90-дзённую забарону на ўезд у ЗША для грамадзян шасці блізкаўсходніх дзяржаў, населеных пераважна мусульманамі, а таксама 120-дзённую забарону на прыём уцекачоў у ЗША.

Крытэрыі тычацца грамадзян Ірана, Лівіі, Сірыі, Самалі, Судана і Йемена. Галоўнае, на што цяпер будуць глядзець міграцыйныя чыноўнікі, — наяўнасць блізкіх сваякоў у ЗША.

Як вынікае з заявы Белага дома, у гэтую катэгорыю ўваходзяць бацькі, муж і жонка, дзеці, зяці і нявесткі, родныя браты і сёстры.

Пры гэтым бабулі і дзядулі, дзядзькі і цёткі, пляменнікі і пляменніцы, унукі і сваякі з боку мужа або жонкі блізкімі сваякамі, паводле азначэння уладаў ЗША, не лічацца.

Для атрымання візы роднасныя сувязі павінны быць пацверджаныя дакументамі.

Пры гэтым уведзеная Трампам часовая забарона на ўезд не закране тых, хто вучыўся або вучыцца ў ЗША ці мае там бізнэс, у каго ёсць дзейная віза або грамадзянства ЗША.

Новыя правілы ўступяць у сілу ў чацвер з 20:00 па вашынгтонскім часе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?