Юная зорка сусьветнага кінематографу, выканаўца галоўнай ролі ў сэрыі карцінаў пра хлопчыка‑чараўніка Гары Потэра, Дэніэл Рэдкліф церпіць ад складанай хваробы — дыспраксіі. У свае 19 гадоў актор ня можа самастойна завязаць матузкі, паведамляюць internovosti.ru


Дэніэл Рэдкліф

Дыспраксія замінае арганізацыі руху. Яна можа ўплываць на любыя вобласьці разьвіцьця: фізычную, інтэлектуальную альбо моўную.

Дэніэл імкнуўся стаць акторам зь пяці гадоў, але ягоная маці казала: «О не, гэта не для цябе». Аднак гэта толькі болей штурхала Дэніэла да акторства. У 9 гадоў яго пусьцілі на праслухоўваньне карціны «Дэвід Капэрфілд». Гэта сталася пачаткам акторскай кар’еры Рэдкліфа.

«Так, Дэн Рэдкліф хварэе на дыспраксію. Гэта тое, чаго ён ніколі не хаваў. На шчасьце, цячэньне хваробы ў яго вельмі мяккае і ў найгоршым выпадку паряўляецца ў няздольнасьці самастойна завязаць матузкі на чаравіках ці ў кепскім почырку», — афіцыйна заявіў прадстаўнік актора.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?