АРІП папярэджвае кліентаў аб прыпыненні працы з 23:30 29 чэрвеня да 6:00 30 чэрвеня. Гэта звязана з пераходам на міжнародныя нумары рахункаў IBAN і банкаўскага ідэнтыфікацыйнага кода BIC, піша Tut.by.

«Для абнаўлення праграмнага забеспячэння і правядзення неабходных арганізацыйных мерапрыемстваў функцыянаванне АІС «Разлік» будзе прыпынена c 23:30 29.06.2017 да 6:00 30.06.2017. У выпадку скарачэння часу прастою інфармаванне аб аднаўленні працы АІС «Разлік» будзе зроблена з дапамогай размяшчэння навіны на сайце raschet.by», — адзначаюць у АРІП.

У АРІП нагадваюць, што з 30 чэрвеня прыём плацяжоў на карысць вытворцаў паслуг, якія не падалі сістэме новыя банкаўскія рэквізіты, будзе прыпынены да атрымання неабходных рэквізітаў банкаўскага рахунку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0