Сцэнарыст Стывен Мофат, адзін з аўтараў «Шэрлака», намякнуў на магчымы працяг серыяла. Яго словы перадае партал Digital Spy.
«Я мяркую, што мы зробім гэта. Мы вернемся», - заявіў Мофат.
«Шэрлак» выходзіў на BBC One з ліпеня 2010 года. У серыяле дзеянне твораў Артура Конан Дойла перанесена ў сучасны Лондан. Усяго выйшла чатыры сезоны (13 серый).
Шэрлак Холмс, якога сыграў Бенедыкт Камбербэтч, у лютым быў названы самым папулярным персанажам з серыялаў «Бі-бі-сі».