Выйшаў на волю Віктар Мароз — адзін з затрыманых па справе патрыётаў (Белага легіёна).

Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку Ніна Шыдлоўская.

Такім чынам за кратамі застаецца Міраслаў Лазоўскі.

Нагадаем, што затрыманні пачаліся пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі 21 сакавіка, што затрымалі ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэніраваліся ў лагерах са зброяй». Цягам некалькі дзён стала вядома пра 35 затрыманых. Спачатку паведамлялася, што справа вядзецца аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» (ч. 3 арт. 293 КК), пазьней зьявілася абвінавачанне ў «стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання і ўдзеле ў ім» (арт. 287 КК).

У чэрвені справа была перададзеная ў юрысдыкцыю СК.

Цягам часу іх паступова вызвалялі. У аўторак былі выпушчаныя тры чалавекі, у сераду і чацвер па пяць.

Сёння старшыня СК Іван Наскевіч заявіў, што да канца дня ўсе затрыманыя выйдуць на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?