30.06.2017 / 14:24

Міліцыянтам павысяць заробкі на 10%. Тым, якіх не звольняць 3

У Беларусі запланаванае скарачэнне штата Міністэрства ўнутраных справаў. Як распавёў агенцтву «Мінск-Навіны» кадравік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Раманюк, на зэканомленыя сродкі павысяць заробкі «нескарочаным».

Раманюк згадвае, што па загадзе міністра ўнутраных справаў дзеля скарачэньня штату быў створаны адмысловы «аддзел рэформаў і разьвіцьця». На сёньня ў тым ліку пастаўленая задача скараціць на 10% кіроўны апарат ГУУС — ня толькі шэраговых супрацоўнікаў. Штат участковых міліцыянтаў скарачаць не плянуецца.

Хоць раней гаворка вялася пра эканомію бюджэтных сродкаў, калі верыць Раманюку, зэканомленыя сродкі цяпер плянуецца накіраваць на «забесьпячэньне дзейнасьці органаў унутраных справаў». У тым ліку грошы перанакіруюць на заробкі супрацоўнікаў і «грамадзянскага пэрсаналу», а таксама тэхнічнае забесьпячэньне. Паводле Раманюка, «пакуль што гаворка ідзе аб павелічэньні штомесячнага даходу праваахоўнікаў на 10%».

У мэтах эканоміі сродкаў, зь якіх плянуецца падвысіць заробкі, будзе зьмяншацца колькасьць «атэставаных» супрацоўнікаў: такіх, якія маюць ільготнае пэнсійнае забесьпячэньне, магчымасьць паляпшэньня жыльлёвых умоваў, дзяржаўную страхоўку, надбаўкі за званьне і іншае.

2
Алекс / Адказаць
30.06.2017 / 14:54
Участковый инспектор сейчас в том виде в котором он есть, работая в одиночку, одна из самых бесполезных единиц в милиции. Не виден и не слышен, на улице возле магазина от алкашей не пройти.
0
грамадзянка / Адказаць
30.06.2017 / 14:55
пенсіянерау з кожным днем усе менш-менш.чаму астатнім не павялічваюць пенсіі? ПЕНСІЯНЕРЫ.ВЫХОДЗІМ НА КАСТРЫЧНІЦКУЮ ПЛОШЧУ! падтрымаем нашых дзяцей! мне 78 год
0
Пятрусь / Адказаць
30.06.2017 / 15:38
іх трэба скараціць на 30%!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру