30.06.2017 / 15:02

Ва Украіне дзве дзяўчыны разбіліся насмерць у жывым эфіры Інстаграма ВІДЭА 21

Дзяўчыны забаўлялі сваіх падпісчыкаў жывой трансляцыяй з салона аўто, дзе яны зладзілі вечарыну з распіццём алкагольных напояў. Свята было вырашана працягнуць у клубе, на шляху куды яны і разбіліся.

Трагедыя адбылася мінулай ноччу ў горадзе Ізюм Харкаўскай вобласці. Ахвярамі аварыі сталі дзве дзяўчыны, якія былі адна адной траюрадным сёстрамі. На поўнай хуткасці іх аўтамабіль ўрэзаўся ў слуп. 16-гадовая пасажырка загінула на месцы, а 24-гадовая дзяўчына, якая была за рулём, памерла ў рэанімацыі праз некалькі гадзін, перадае выданне «Харкаў live».

За ўсім, што адбывалася ў салоне аўто за некалькі хвілін да страшнай аварыі, маглі назіраць сотні чалавек, паколькі дзяўчыны вялі жывую трансляцыю ў Інстаграме. Гэты запіс ужо вывучаюць следчыя. На кадрах бачна, як тусоўшчыцы забаўляюцца і ўжываюць спіртныя напоі проста ў машыне, а таксама сігналяць хлопцам, якія праязджаюць міма. 

0
Пануры / Адказаць
30.06.2017 / 15:12
Дурни.
23
кажыма праўду / Адказаць
30.06.2017 / 15:13
Перамагла Божая i чалавечая справядлiвасць. Пакуль лепшыя украiнскiя сыны i дачкi гiнуць на фронце, гэтыя пьяныя шалавы ладзiлi гонкi. Пакаранне прыйшло iмгненна i амаль адразу.
11
Я / Адказаць
30.06.2017 / 15:17
Естественный отбор. Не жаль ни на минуту.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру