30.06.2017 / 15:18

У 2016 годзе Расія ўклала ў Беларусь $4 мільярды, Беларусь у Расію — $600 мільёнаў 11

Уладзімір Пуцін распавёў, у якія беларускія праекты ўкладвае грошы расійскі капітал, і ў якія расійскія галіны інвестуе Беларусь. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Расіі.

фота прэс-службы прэзідэнта Расіі

Уладзімір Пуцін адзначыў, што Расіі і Беларусі ўдалося выбудаваць эфектыўную структуру кааперацыі, што «стварае надзейную базу для нарошчвання дзелавой актыўнасці, прытоку капіталаў у эканомікі абедзвюх дзяржаў».

«Так, у 2016 годзе аб'ём інвестыцый з Расіі ў Беларусь дасягнуў 4 мільярдаў даляраў, прычым асноўная іх доля прыпадае на прамыя капіталаўкладанні - гэта 3,5 мільярда даляраў. Расійскі бізнэс укладаецца ў беларускі транспарт, апрацоўчую прамысловасць. У сваю чаргу, Беларусь інвеставала ў расійскую сельскую гаспадарку, у рознічны гандаль, фармацэўтыку больш за 600 мільёнаў даляраў», — распавёў Пуцін.

Расійскі прэзідэнт таксама сказаў, што найбольш актыўна з беларускімі партнёрамі працуюць у Маскоўскай вобласці, Пскоўскай, Смаленскай, Свярдлоўскай, Цюменскай абласцях, Башкартастане, Татарстане, а таксама ў Маскве і Санкт-Пецярбургу.

«Набірае абароты ўзаемадзеянне Беларусі з расійскім Далёкім Усходам. Адзін з прыкладаў — сумеснае стварэнне ў Сахалінскай вобласці сучаснага аграгарадка. Разлічваем, што колькасць такіх узаемавыгадных праектаў будзе толькі расці, у тым ліку, за кошт магчымасцяў, якія адкрываюцца для бізнесу і ў новых рэгіёнах Расійскай Федэрацыі», - адзначыў Пуцін.

0
С / Адказаць
30.06.2017 / 15:37
ну шо рабіць, Валодзя, калі не бачу я ў вас там перспектывы для бізнесу. няма куды ўкладвацца.....
0
ххх / Адказаць
30.06.2017 / 15:37
Инвестиции - это как рулетка. Случается и проиграть.
0
Владимир / Адказаць
30.06.2017 / 15:50
Красивые цифры! Где деньги?????
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру