«На Заслаўскім вадасховішчы паблізу вёскі Лапаравічы перавярнулася маторная лодка з двума рыбакамі. Самастойна дабрацца да берага мужчыны, якія апынуліся ў вадзе за паўтара кіламетра ад берага, не маглі», — распавялі ў МНС.

Дырэктар будаўнічага прадпрыемства, які стаў сведкам здарэння, на гідрацыкле выратаваў з вады аднаго з рыбакоў. Другога падабралі ратавальнікі, якія таксама падаспелі.

Абодва рыбакі пражываюць у Мінску. Мужчыны былі апранутыя ў выратавальныя камізэлькі, трагедыі атрымалася пазбегнуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?