Паведамленне пра пажар у вёсцы Круляўшчызна Докшыцкага раёна паступіла на світанку 29 чэрвеня, а 04:54, паведамілі ў МНС.
Калі прыбылі падраздзяленні МНС, у доме назіралася задымленне, гарэла пасцель.
Гаспадыня 1930 года нараджэння знаходзілася ўнутры. Пенсіянерку вывелі з дома два машыністы лакаматыўнага дэпо. Мужчыны ішлі на працу, убачыўшы задымленне, праніклі ўнутр праз акно, убачылі на ложку бабулю і выратавалі яе. Яна не пацярпела. Згарэлі канапа і пасцель.
Папярэдне, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне гаспадыні з агнём.