Паводле апошняй інфармацыі, ад удару маланкі ў Падмаскоўі загінуў мужчына. Таксама ў Маскве пацярпела жанчына, на якую ўпала галіна ад дрэва. У многіх раёнах Масквы прадаўжае ісці моцны дождж з градам. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, неспрыяльныя метэаўмовы захаваюцца ўвечары 30 чэрвеня і ўначы 1 ліпеня.
Навальніца ў Маскве: без электрычнасці засталіся 4,4 тыс. чалавек, павалена больш за 40 дрэў 6
Моцны лівень пачаўся ў Маскве сёння днём. Вецер, парывы якога дасягалі 20 м/с, паваліў больш за 40 дрэў. Паведамляецца пра шматлікія падтапленні аўтадарог. У Маскоўскім рэгіёне амаль 4,4 тыс. чалавек засталіся без электрычнасці.