Літаратура66

У Горадні на 61-м годзе жыцця памёр літаратурны крытык Ігар Жук

У Горадні на 61-м годзе жыцця памёр, доктар філалягічных навук, прафесар, літаратуразнаўца, літаратурны крытык Ігар Жук, паведаміла Радыё «Свабода».

Ігар Жук. 2014 год.
Ігар Жук. 2014 год.

Ігар Жук паходзіў зь Мядзельшчыны, а ў Горадню прыехаў пасьля сканчэньня асьпірантуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Выкладаў у Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Янкі Купалы, напачатку 90-х узначальваў новаствораны Факультэт беларускай культуры і філялёгіі, займаўся навуковай дзейнасьцю.

«Такія нараджаюцца раз на сто гадоў, — гаворыць прафэсар Аляксей Пяткевіч. — Ён быў тэарэтыкам, наватарам у сваёй галіне, разьвіваў у літаратуразнаўстве ідэі структуралізму, якія некалі ўспыхнулі ў савецкі час у Прыбалтыцы, але былі задушаныя. Яго доктарская была структуралісцкая, наватарская ў беларускім літаратуразнаўстве. Ён быў пачынальнікам вялікай школы літаратурнай навукі ў Беларусі, але ён не пасьпеў разьвярнуць крылы, хаця нямала зрабіў. Выключна таленавіты і арыгінальны дасьледчык беларускай літаратуры. Гэта быў перш за ўсё тэарэтык, таленавіты тэарэтык якіх зараз так не хапае ў нашай літаратуры. Усё, што рабіў і напісаў Ігар Жук, было выключна цікава і рэдка — гэта быў вялікі талент».

«Напачатку 90-х ва ўнівэрсытэце быў створаны Факультэт беларускай культуры і філялёгіі. Ігар Жук быў прызначаны дэканам, — узгадвае выкладчык Гарадзенскага унівэрсытэту Янка Трацяк, які ў свой час быў студэнтам Ігара Жука. — Ужо тады стала зразумела, што больш вартага чалавека на гэта месца было б цяжка знайсьці.

Пры ягоным кіраўніцтве ня толькі студэнты паўсюль размаўлялі па-беларуску, але нават работніцы ў гардэробе таксама гаварылі па-беларуску. І ніхто нікога не прымушаў, проста Ігар Васільевіч мог стварыць такую атмасфэру. У ім жыла гармонія, мудрасьць, чалавечнасьць… Гэта вялікая страта для Гарадзенскага ўнівэрсытэта, для беларускай навукі, гэта страта цудоўнага чалавека…

У 1998 годзе выйшла з друку ягоная кніга літаратурных эцюдаў «Сустрэчны рух». А ў манаграфіі «Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існаваньня» распрацаваў арыгінальную канцэпцыю мэтрадынамікі празаічнага выказваньня і ўпершыню ў гісторыі літаратуразнаўства апісаў мэханізм атрыманьня з дапамогай кампутарнай апрацоўкі тэксту мэтрычных аўтарскіх эталёнаў, разгледзеў сыстэму іх дынамічнага ўзаемадзеяньня. Адлюстраваны ў іх гэтак званы «рытмічны інстынкт» адкрывае новыя магчымасьці для аналізу асаблівасьцяў мастацкага стылю майстроў беларускае прозы — Янкі Брыля, Васіля Быкава, Максіма Гарэцкага, Івана Мележа, Кузьмы Чорнага».

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, менавіта тут была вязніца Кейстута. Археолаг прыадкрывае сакрэты Крэўскага замка15

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?10

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць