01.07.2017 / 11:36

Абітурыенты-двайняткі набралі 197 балаў па матэматыцы на дваіх 3

Цэнтралізаванае тэставанне падыходзіць да фінішнай рысы. Заўтра абітурыентам трэба будзе апошняе выпрабаванне - па сусветнай гісторыі. Ва ўступнай кампаніі з'явіліся свае героі, якія справіліся з тэстамі на ўсе сто.

Сярод такіх абітурыентаў — Эліна Серада, выпускніца мінскай гімназіі № 2. Дзяўчына з лёгкасцю набрала сотню па матэматыцы, прычым на ўсе заданні ў яе пайшло толькі дзве гадзіны. Кажа, задачы былі вельмі падобныя на рэпетыцыйнае тэставанне і складанасцяў не выклікалі. Сама ж стобальніца збіраецца вывучаць сусветную эканоміку на факультэце міжнародных адносін БДУ.

У першых шэрагах таксама двайняты Максім і Арцём Лазоўскія. Выпускнікі Ліцэя БДУ здавалі матэматыку, фізіку і рускую мову, збіраюцца паступаць на факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Вынікаў па фізіцы чакаць яшчэ некалькі дзён, хлопцы сцвярджаюць, што тэст быў лёгкім.

А вось матэматыка падалася сярэдняй складанасці, але вынікі годныя: у Максіма - 100, у Арцёма - 97. Хлопцы, праўда, крыху засмучаныя, бо праспрачаліся на шакаладку - ставілі на тое, што набяруць 200 на дваіх …

3
алекс / Адказаць
01.07.2017 / 12:16
Если б на этом фото они ещё и улыбались цены бы им небыло! Чисто интуитивно ощущается что нормальные они ребятки!))
2
Алесь / Адказаць
01.07.2017 / 13:58
Не кажуць пра дарослых хлопцаў "двайняткі". Я па загалоўку падумаў, што там будзе пра дзяўчынак)) пра маленькіх хлопчыкаў можна было б сказаць "двайняткі". Але хлопцы-падлеткі - двайняты))
3
Супружеский долг / Адказаць
01.07.2017 / 17:37
на фото как на тестировании: один двойнятко выглядин на 100 %, а второй - на 97%
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру