Служба бяспекі Украіны (СБУ) заявіла, што расійскія спецслужбы датычныя да распаўсюджвання віруса-вымагальніка Petya (e паведамленні згаданы як Petya.A), што заразіў 27 чэрвеня камп'ютары ў дзясятках устаноў ва Украіне і распаўсюдзіўся на некалькі дзясяткаў краін.

Па паведамленні СБУ, да гэтага датычныя тыя ж хакерскія групоўкі, якія ў снежні 2016 года атакавалі фінансавую сістэму, аб'екты транспарту і энергетыкі Украіны (у гэтых нападах даследчыкі западозрылі расійскіх хакераў). Пра гэта, як сцвярджае СБУ, сведчыць дадзеныя, атрыманыя ў тым ліку «у рамках ўзаемадзеяння з міжнароднымі антывіруснымі кампаніямі».

Узбагачэнне хакераў, як лічаць у СБУ, было толькі прыкрыццём атакі, а рэальнай мэтай было «знішчэнне важных дадзеных і парушэнне працы дзяржаўных і прыватных устаноў Украіны для распаўсюджвання панічных настрояў сярод насельніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?