president.gov.by

president.gov.by

На пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Маскве былі вырашаны практычна ўсе пытанні, што стаялі на парадку дня беларуска-расійскіх адносін. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў сваім выступе на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці

«Былі дэталёва прааналізаваныя і разгледжаны найважнейшыя пытанні сучаснай працы і далейшага ўмацавання сувязяў паміж нашымі народамі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Так, у нас з нашай брацкай Расіяй не ўсё заўсёды гладка. Але скажыце, дзе і ў каго ўсё гладка?» - задаў рытарычнае пытанне беларускі лідар.

«І я ўчора ўжо пасля правядзення ўсіх мерапрыемстваў кіраўніцтву Расіі сказаў, што гэта першае ў гісторыі падобнае мерапрыемства, дзе мы былі сапраўды братамі, дзе мы вырашылі практычна ўсе пытанні, якія стаялі і заставаліся на парадку дня», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Пасля гэтых неймаверных санкцый і ціску з усіх бакоў мы нарэшце зразумелі, што трэба разлічваць толькі на сябе. Шчасце нашым народам прынясуць толькі нашы сумесныя намаганні. І больш нічога», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?