Футбольнае «Дынама» запрасіла заўзятараў прыйсці на матч чэмпіянату краіны супраць «Віцебска», што пройдзе 2 ліпеня на стадыёне «Трактар» (пачатак а 17-й), у вышыванках, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

«Сёння мы заклікаем усіх нашых заўзятараў падтрымаць агульнарэспубліканскую акцыю - Дзень вышыванкi.

Мы запрашаем усіх заўзятараў «Дынама» 2 ліпеня 2017 года а 17-й прыйсці на стадыён «Трактар» на матч 15 тура «Беларусбанк - чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі «Дынама» - «Віцебск» у вышыванках і, тым самым, выказаць павагу да гісторыі Беларусі і нацыянальнага беларускага сымбалу!

Падтрымайце нашу каманду! Разам - мы мацней!», — гаворыцца ў звароце.

Шахцёр — 35, БАТЭ — 33, Дынама — 31.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0