У Татарстане (РФ) сутыкнуліся грузавік і пасажырскі аўтобус, які рухаўся па маршруце «Самара - Іжэўск», паведамляе ВВС.

З 28 чалавек, якія ехалі ў ім, загінулі 13, у тым ліку двое дзяцей, 12 атрымалі цяжкія ўдары і апёкі, трое адпушчаныя на амбулаторнае лячэнне з лёгкімі траўмамі.

«Кіроўца аўтобуса 1961 года нараджэння здзейсніў сутыкненне з грузавіком, які рухаўся ў спадарожным кірунку і буксіраваў на жорсткай счэпцы аўтамабіль «Камаз». Пасля ўдару аўтобус перакуліўся і загарэўся», - удакладнілі ў МУС Татарстана.

Трое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, дзевяць у стане сярэдняй цяжкасці.

На відэа, апублікаваным МНС Татарстана, відаць, што аўтобус выгарэў практычна цалкам.

Кіроўца застаўся жывы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0