Адзін чалавек загінуў у ДТЗ, якое адбылося днём 30 чэрвеня паблізу вёскі Макаранцы Магілёўскага раёна. Пра гэта паведамілі ў МНС.
Аварыя з удзелам Audi 80 і фуры DAF адбылася на трасе М8 Гомель - Віцебск. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
У выніку ДТЗ 31-гадовы кіроўца легкавіка загінуў - яго цела з раструшчанай машыны даставалі выратавальнікі. Кіроўца фуры ў аварыі не пацярпеў.