Расійскі музыка Андрэй Лысікаў, які выступае пад псеўданімам Дэльфін, не змог пераехаць мяжу Украіны і даць там канцэрт. Пра гэта ён паведаміў на старонцы фестывалю Atlas Weekend, на якім павінен быў выступаць.

«Я быў у Крыме, і мяне не пусцілі ў Кіеў. Ёсць такі закон, і ён выкананы. Астатнія ўдзельнікі групы паспяхова перасеклі мяжу. Яны гатовыя сыграць канцэрт, на якім мяне не будзе», - напісаў Дэльфін.

Артыст таксама дадаў, што канцэрт адбудзецца, нягледзячы на тое, што ён не будзе ўдзельнічаць. «Я вельмі хачу быць сёння на сцэне з маімі сябрамі. Але будзьце з імі вы. Дзякуй», - падкрэсліў ён.

Раней за наведванне Крыма забаранілі ўезд ва Украіну беларускай спявачцы Б'янцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0