Перад баксёрскім паядынкам расіяніна Аляксандра Паветкіна і ўкраінца Андрэя Рудэнкі гледачы і спартсмены праслухалі нацыянальныя гімны дзвюх краін. Падчас выканання гімна Украіны зала ў маскоўскіх Лужніках устала, паведамляе tvrain.ru.
Двубой адбыўся ўвечары 1 ліпеня.
Як адзначыў прамоўтар Паветкіна, падчас сустрэчы дзейнічалі дадатковыя меры бяспекі: «Мы зрабілі абсалютна ўсё, каб гэта была сяброўская сустрэча. У нас была ўзмоцненая ахова, дадатковая служба бяспекі, каб не было нейкіх дурных правакацый, каб не было магчымасці ўзняць палітычную сітуацыю».
Двубой па балах выйграў Аляксандр Паветкін.