«Наша Ніва» пісала раней пра Вадзіма, які разам з бацькам адчыніў краму «Дарэчы», што спецыялізуецца на рэчах у нацыянальным стылі.

НН пацікавілася, як цяпер ідуць яго справы. Што новага ў «Дарэчы»?

«Хутка з'явяцца вышымайкі з сапраўднай вышыўкай, шмат прадукцыі LSTR у краме, вялікі выбар заплечнікаў і ільняных торбаў, вышыванак. Мы запусцілі свой беларускі буккросінг, праводзім зараз розыгрышы, таму раім сачыць за суполкамі», — кажа Вадзім.

Таксама ў ліпені яго крама ў мінскім гандлёвым цэнтры «Сілуэт» прапануе шэраг зніжак.

«Напрыклад, вокладкі для пашпартоў у нацыянальным стылі каштуюць 15 рублёў, цішоткі з Пагоняй і арнаментам — 20 рублёў.

А вялікія памеры тых жа цішотак (мужчынскія XXL і XXXL; на жаночы памер: XL) прапануюцца за 15 руб.

Танней чым звычайна ідуць бейсболкі, шапкі для лазні, магніты на лядоўню. А беларускія стужкі раздаём у нашай крамцы проста так», — адзначае 20-гадовы прадпрымальнік.