Камэнтар Рэдакцыі.

У турмах больш не засталося палітвязьняў. Ці значыць гэта, што Беларусь мяняе сыстэму на дэмакратыю? Не, хвароба застаецца пад скурай, мазь паліттэхноляга Бэла зьнімае толькі сымптом. Да пары —

заўтра вязьні сумленьня зьявяцца зноў. Манаполія на ўладу і прапаганду тое гарантуюць.

Вызваленьне Казуліна — гэта зьвяно ў наладжваньні нечуванага яшчэ пару гадоў таму дыялёгу з Захадам. Не дзеля «прызнаньня» — рэжыму яно фіялетавае, жыў ён безь яго 15 гадоў, а каб выконваць сацыяльны кантракт зь беларускім грамадзтвам. Лукашэнка вымушаны балянсаваць расейскі ўплыў, эканамічны і палітычны, заходнімі інвэстыцыямі і палітычнымі кантактамі. Ён хоча прыцягнуць заходніх капіталістаў на беларускі рынак.

Рэзананснымі вызваленьнямі ён сыгналізуе эўрапейскім бізнэс-элітам, што ў Беларусі вялікадушнае кіраўніцтва, якое гатовае многае стрываць для дынамічнага разьвіцьця гаспадаркі.

Што ж, і гэта прагрэс, і гэта на карысьць краіны. І па-людзку радасна за некалькі чалавек, што пачалі дыхаць вольным паветрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0