Сям'я лясных тхароў загрызла каля сотні курэй і качак на адным з дачных участкаў пад Мазыром. Пра гэта распавёў начальнік Мазырскага аддзела раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Юры Збароўскі ў эфіры тэлеканала «Мазыр».

«Мяркуючы па наступствах на дадзеным участку, гэта праца тхара ляснога. Ён быў не адзін, хутчэй за ўсё, на ўчастак пракралася цэлая сям'я драпежнікаў», — адзначыў Юры Збароўскі. Тхор — невялікі звярок, у даўжыню дасягае паўметра. Аднак, па словах гаспадыні пацярпелага дачнага ўчастка, сляды, пакінутыя драпежнікам, сведчаць аб значна большых памерах.

Праз дзверы ўлезці ў куратнік зверу не ўдалося, тады ён скарыстаўся ледзь прачыненай фортачкай. Унутры ён абяскровіў амаль 50 куранят-бройлераў. Наступнымі сталі качкі ў сажалцы. Не спалохаўся драпежнік ні вады, ні глыбіні. Гаспадыня, якая прыехала на дачны ўчастак, выявіла каля сотні абяскроўленых тушак яе курэй і качак. Жанчына непакоіцца, што драпежнік можа вярнуцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0