02.07.2017 / 18:31

Аляксандр Фядута атрымаў доктарскую ступень у Ягелонскім універсітэце 74

Пра гэта літаратуразнаўца паведаміў у Фэйсбуку.

«30 чэрвеня вучоная рада філалагічнага факультэта Ягелонскага універсітэта прысудзіла мне ступень доктара габілітаванага гуманітарных навук у спецыялізацыі «літаратуразнаўства». Дзякуй усім за падтрымку!

Светлая памяць маёй маме, Валянціне Іосіфаўне Фядута, і навуковаму кіраўніку маёй дыпломнай працы, Ігару Вячаслававічу Ягораву, якія не дажылі да гэтага дня.

Дзякуй маёй жонцы Марына Шыбко, без якой гэтая абарона была б немагчымая…» — напісаў ён.

Аляксандр Фядута патлумачыў НН, што ў Польшчы трохі адрозная ад беларускай сістэма атрымання доктарскага звання. Спецыяльную дысертацыю для яе пісаць не трэба: ступень доктара габілітаванага даецца па выніку ўсёй навуковай дзейнасці кандыдата на падставе апошняй яго манаграфіі. Апошняя манаграфія Аляксандра Фядуты была прысвечаная праблеме чытача ў літаратуры пушкінскай эпохі.

Аляксандр Фядута — літаратуразнаўца і палітолаг. Нарадзіўся ў Гродне. У 1994-м быў у складзе першай каманды Лукашэнкі, працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, адкуль звольніўся ў знак пратэсту пасля з'яўлення праяваў цэнзуры ў прэсе. Быў журналістам, аўтар палітычнай біяграфіі Лукашэнкі. У 2010-м працаваў у перадвыбарным штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Пасля брутальнага разгону Плошчы адбыў некалькі месяцаў у СІЗА КДБ, прызнаны вязнем сумлення. Яго літаратуразнаўчая зацікаўленасць — расійская літаратура ХІХ стагоддзя.

9
Джон Жарптушкін / Адказаць
02.07.2017 / 18:41
Сьпяваюць Воплі Відаплясава:

Білі плями
Гоу, гоу!
Я шукав білі плями, шукав.
Гоу, гоу!
Цілу ніч я дивився у ніч.
Гоу, гоу!
Білих птахів у небо пускав.
Гоу, гоу!
Звуки Всесвіту чути мені.

Я не даремно шукав.
Гоу, гоу!
Є вони.

Інколи, коли ніч запалює свої маячки,
У серці відчуваю тривожний тиск.

Тоді так хочеться бігти до самого горизонту.

Бігти, запрокинувши голову, та кричати:

"Брати! Я знаю, що ви є, я кличу вас, відгукніться!"

Нам буде поклик
У світ мрій.
Блиск зірок
Дивний,
Ти візьми
Мене,
Мене,
Мене...
6
Янка / Адказаць
02.07.2017 / 18:50
Сбитый летчик, ни о чем. Как то помню, Хавьеру Солано тоже давали доктора в моей Альма Матер, так тот хоть Сербию на место ставил, а этот книжку свою на "управе" продавал. 
4
Абрам Купетман / Адказаць
02.07.2017 / 18:57
У 1994-м быў у складзе першай каманды Лукашэнкі, працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, адкуль звольніўся ў знак пратэсту пасля з'яўлення праяваў цэнзуры ў прэсе.  http://nn.by/?c=ar&i=193396
Серьезно? А белые пятна цензуры в газетах вместо доклада Анточика, впервые появившиеся благодаря ему, он уже позабыл? А ведь в те годы еще можно было спасти страну, еще были зачатки демократии.
Паказаць усе каментары/ 74 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру