Сёння на менскі стадыён «Трактар» футбалiсты клуба «Дынама» (Менск) выйшлі ў вышымайках #symbalby і на час гучання гімну ўпершыню змянілі клубныя бела-сінія колеры на нацыянальныя бел-чырвона-белыя.

Такім чынам самы ўганараваны беларускі футбольны клуб — менскае «Дынама» — падтрымала Дзень вышыванкi, які 2 ліпеня рознымі акцыямі ладзіўся па ўсёй беларускай сталіцы.

Напярэдадні на сайце менскай каманды з'явіўся заклік да заўзятараў актыўна далучыцца да адметнай падзеі.

«Дынама» заўсёды з павагай ставілася да гісторыі Беларусі і беларускай мовы. Мы неадкладна адгукаліся на ўсе ініцыятывы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы, нацыянальных традыцый і пашырэнне духоўнай свядомасці беларусаў», — гаварылася ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?