Беларускае войска увесь час мадэрнізуецца, яно мабільнае, добра навучанае і ўзброенае. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 3 ліпеня на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, перадае карэспандэнт БелТА.

«Важкі ўклад у павышэнне боегатоўнасці Беларусі ўносіць айчынны абаронна-прамысловы комплекс.

У краіне паспяхова развіваецца ўласнае ракетабудаванне. Можна назваць больш за сотню ўзораў беларускіх вырабаў вайсковага прызначэння, якія ўяўляюць сабой прынцыпова новую, інавацыйную прадукцыю.

Баявы арсенал, якім мы валодаем, сёння будзе паказаны падчас параднага маршу. Кожны зможа пераканацца: у нас ёсць усё неабходнае, каб даць адпор любому агрэсару», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Парад да Дня Незалежнасці пачаўся ў Мінску а 10-й гадзіне раніцы. У ім бяруць удзел больш за 3000 вайскоўцаў і больш за 300 адзінак вайсковай і цывільнай тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0