Аргенцінская зорка футбола Дыега Марадона задумаўся аб атрыманні расійскага грамадзянства. Пра гэта піша «Советский спорт».

56-гадовы аргентынец прыехаў у Расію ў рамках руху «Расія любіць футбол», і наведаў фінал Кубка канфедэрацый.

Раней Марадона заявіў пра гатоўнасць ўзначаліць зборную Расіі па футболе і расказаў, што лічыць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна сваім кумірам: «У мяне на сцяне дома ёсць фатаграфіі. Побач вісяць партрэты: Фідэль Кастра і Уладзімір Пуцін», - сказаў футбаліст.

У бытнасць гульцом Марадона ў складзе зборнай Аргенціны выйграў чэмпіянат свету 1986 года. У 2001-м па выніках апытання Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) яго і бразільца Пеле прызналі найлепшымі футбалістамі ў гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0