Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка задаволены дынамікай шматбаковага супрацоўніцтва зь Беларусьсю і чакае, што візыт Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну будзе спрыяць больш глыбокаму канструктыўнаму дыялёгу паміж краінамі.

Як паведамілі радыё «Свабода» у прэсавай службе кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, Пятро Парашэнка накіраваў Аляксандру Лукашэнку віншавальны ліст з нагоды Дня незалежнасьці Беларусі:

«Кіраўнік дзяржавы пажадаў беларускаму калегу моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых посьпехаў на высокай пасадзе, а дружалюбнаму беларускаму народу — міру і росквіту».

Паводле Пятра Парашэнкі, раўнапраўнае партнэрства і давер — гэта важнейшыя прыярытэты двухбаковага ўзаемадзеяньня Украіны і Беларусі.

«Упэўнены, што ваш будучы візыт ва Ўкраіну стане яшчэ адным важным крокам на шляху паглыбленьня канструктыўнага дыялёгу паміж дзвюма краінамі», — адзначыў Пятро Парашэнка ў сваім лісьце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0