Улада9595

Мікола Статкевіч правёў у цэнтры Мінска акцыю, патрабавалі адмены вучэнняў «Захад-2017» АНЛАЙН 

У цэнтры Мінска прайшла акцыя пратэсту, на якую склікаў Мікола Статкевіч. На Кастрычніцкай плошчы сабраліся каля 200 чалавек, якія шэсцем прайшлі да плошчы Незалежнасці. Ніякіх затрыманняў пры гэтым не было. Вось відэаанлайн з падзей:

14:34

«Наша Ніва» сканчвае анлайн-трансляцыю. Дзякуй за ўвагу, паважаныя чытачы і гледачы!

14:32

Палітык дзякуе ўсім ўдзельнікам акцыі. «Мы пацвердзілі, што гэты праспект належыць нам», — кажа ён і абяцае арганізоўваць далейшыя пратэсты. У верасні будзе іншы фармат, абяцае Статкевіч.

14:29

Шэсце дайшло да Плошчы Незалежнасці. Што Статкевіч прапануе рабіць далей?

14:20

14:19

Бел-чырвона-белы сцяг падчас акцыі толькі адзін — яго ўзняла легендарная Ніна Багінская.

14:17

Калі мітынг перарастае ў шэсце, заўсёды складвае ўражанне, што людзей паболела. Вось і нашыя карэспандэнты лічаць, што ў цэнтры Мінска сабраліся некалькі сотняў чалавек. Гэта значна менш, чым, напрыклад, падчас падобнай акцыі на 1 мая.

14:10

14:08

Статкевіч заклікае ўдзельнікаў акцыі прайсці шэсцем да Плошчы Незалежнасці.

Пакуль сабралася каля 150 чалавек, паведамляе карэспандэнт «НН». А вось іншых лідараў апазіцыі няма.

14:06

14:06

Мікола Статкевіч пачынае прамову: «Наша краіна знаходзіцца пад акупацыяй банды».

Ён папярэджвае, што пасля расійска-беларускіх вучэнняў унутраная акупацыя можа змяніцца знешняй акупацыяй.

13:58

13:55

Наш карэспандэнт Зміцер Панкавец адзначае, што людзей у форме на Кастрычніцкай плошчы няма, толькі міліцэйскае начальства і аператары ў цывільным.

13:53

З'явілася першая расцяжка — «Баста!» Гэта лозунг, пад якім былыя «зуброўцы» ачольвалі акцыі пратэсту ўвесну.

13:51

13:44

На акцыі будзе гукаўзмацняльная тэхніка. Пакуль што ўключылі «Ляпісаў», услед загучала N.R.M. Вось такі сэт ад ды-джэя Статкевіча.

13:39

Статкевіч запэўнівае, што гатовы весці перамовы з уладамі, каб абмеркаваць, «як вярнуць уладу народу».

13:37

13:37

«Наступная акцыя будзе праводзіцца ў верасні», — анансуе Статкевіч.

13:34

На Кастрычніцкай плошчы Статкевіча сустракае некалькі дзясяткаў чалавек, пераважна журналісты. Аднак не забывайцеся, што да пачатку акцыі яшчэ паўгадзіны.

З вядомых асобаў на плошчы ўжо прысутнічае Валер Шчукін.

13:26

Інспектары ДАІ спыняюць другі раз таксі, дзе едзе Статкевіч — яму даводзіцца перасаджвацца з машыны ў машыну. Апошнія паўкіламетра да Кастрычніцкай плошчы яму давядзецца прайсці пешшу.

13:21

Прыносім прабачэнні за часовыя тэхнічныя праблемы.

13:10

Мікола Статкевіч паехаў на акцыю пратэсту на таксі, Марына Адамовіч на ўласнай машыне. Нашыя карэспандэнты суправаджаюць палітыка.

13:03

Мы пачынаем анлайн-трансляцыю ад дома Міколы Статкевіча. Ён разам з жонкай Марынай Адамовіч рушыць у цэнтр Мінска. Палітык вязе з сабой гукаўзмацняльную апаратуру.

Апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч заклікаў сваіх прыхільнікаў правесці акцыю пратэсту 3 ліпеня. Мерапрыемства, якое мае пачацца а 14-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Мінска, будзе называцца «За мірную Беларусь!».

«Мы выйдзем у Дзень вызвалення Мінска, каб вызваліць сябе, вызваліць свае душы ад здрады, халуйства і хлусні. Вызвалім сябе, вызвалім краіну», — заявіў палітык. Адно з патрабаванняў акцыі — адмена сумесных з Расіяй вайсковых вучэнняў «Захад-2017».

«Калі Плошча будзе перакрытая, нават не ведаючы пра гэта, я заклікаю рухацца да Кастрычніцкай плошчы з захаду па праспекце Незалежнасці, з боку ГУМа і Цэнтральнага ўніверсама», — заклікаў Мікалай Статкевіч.

Перад папярэднімі акцыямі пратэсту сілавікі прэвентыўна затрымлівалі Міколу Статкевіча. Сёння карэспандэнты «Нашай Нівы» пачнуць відэаанлайн ад дома палітыка і будуць фіксаваць яго шлях у цэнтр Мінска.

Каментары95

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара16

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

Поўзаў на каленях у смецці. Мужчына перарыў звалку, каб знайсці пярсцёнкі жонкі2

Зумеры, альфа, міленіялы — хто гэта такія? Тлумачым4

У Трампа збіраюцца ўрэгуляваць расійска-ўкраінскі канфлікт да канца года 1

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?5

Трамп пра Расію і Украіну: Няважна, што яны гавораць. Усе займаюцца пазёрствам9

Вудзі Ален: Развязаная Пуціным вайна жахлівая, але гэта не падстава спыняць творчыя дыскусіі3

Кейс Котава зноў актуалізаваў пытанне, куды небяспечна ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу3

Беларусы гадамі надурвалі кітайцаў з курынымі лапкамі. Але скончылася гэта кепска13

Тэйлар Свіфт заручылася з зоркай амерыканскага футбола

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара16

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць