У нямецкай зямлі Баварыя ў аўтакатастрофе з удзелам аўтобуса загінулі 18 чалавек. Як заявілі ў паліцыі, столькі людзей заставаліся ўнутры аўтобуса, калі ён згарэў. Канчатковая колькасць ахвяр стане вядомая пасля апазнання загінулых.

Фота з сайта br.de

Фота з сайта br.de

У выніку катастрофы таксама пацярпелі 30 чалавек, некаторыя з іх атрымалі цяжкія траўмы.

Катастрофа адбылася раніцай 3 ліпеня каля Мюнхберга. Аўтобус урэзаўся ў фуру і загарэўся. Прычыны сутыкнення пакуль невядомыя, бо рух на трасе A9 быў павольны. Зараз траса перакрытая ў паўднёвым кірунку.

У аўтобусе знаходзіліся двое кіроўцаў і 46 пасажыраў. Паводле паліцыі, у ім ехалі на адпачынак пенсіянеры.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?