Volkswagen прадставіў эксперыментальны хэтчбэк Gen.E з дзвярмі «крылы чайкі», электрычным рухавіком і абсталяваннем для беспілотнага кіравання.

Прататып можа даць уяўленне аб будучых аўтамабілях нямецкай маркі, у тым ліку, аб мадэлі Golf наступнага пакалення. Публічны дэбют навінкі адбудзецца 12 верасня ў Франкфурце, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Навінка ўяўляе сабой трохдзверны хэтчбэк з чатырохмясцовым салонам, дзвярмі, якія адчыняюцца па прынцыпе «крылы чайкі», і асобнымі святлодыёднымі дзённымі хадавымі агнямі, выкананымі ў стылі элементаў электракара Golf E.

У аснове Volkswagen Gen.E ляжыць «інавацыйная лёгкая архітэктура», якая будзе забяспечваць максімальную бяспеку аўтамабілям з вялікімі батарэямі пры сутыкненні.

У пярэдняй частцы аўтамабіля ўсталявалі комплекс сэнсараў і радараў, а пад лабавым шклом бачная відэакамера. Мяркуецца, што гэта абсталяванне для працы сістэмы паўаўтаматычнага кіравання.

На тым месцы, дзе павінна знаходзіцца эмблема VW, размясцілася два раздымы. Як мяркуецца, ёмістасць акумулятараў электракара можна папаўняць як ад грамадскіх станцый хуткай падзарадкі, так і ад бытавой электрасеткі. Запас ходу аўтамабіля склаў 400 кіламетраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?