Жудасная аварыя адбылася на чыгуначным пераездзе ў раёне Слонімскага маслазавода ў панядзелак, 3 ліпеня, каля 13.00, піша Gs.by.

Грузавы цягнік пратараніў аўтамабіль «Волга Газ-3110» і працягнуў па пуцях метраў 500.

63-гадовы кіроўца загінуў на месцы. Двое пасажыраў знаходзяцца ў бальніцы ў рэанімацыі.

Як растлумачылі карэспандэнту «Газеты Слонімскай» супрацоўнікі Слонімскага ДАІ, мужчына выехаў на чыгуначны пераезд па незразумелых прычынах. Абставіны высвятляюцца.

На паўтары гадзіны быў прыпынены рух цягнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0