Расійскага акцёра Уладзіміра Машкова не пусцілі на здымкі працягу серыяла «Ліквідацыя» ў Адэсу. Пра гэта распавёў рэжысёр Сяргей Чліянц.

Як распавёў Чліянц, год назад «старэйшыя таварышы» папрасілі яго паўдзельнічаць у здымках другой часткі серыяла, і нягледзячы на «няпросты» час, усё ішло добра.

«Мясцовыя ўлады, а так жа прадстаўнікі сілавых структур, выказалі сур'ёзную падтрымку праекту, а большасць запэўнівала ў жаданні актыўна дапамагаць здымкам фільма. І раптам як гром сярод яснага неба: акцёру Уладзіміру Машкову забаронены ўезд ва Украіну. Якая ж «Ліквідацыя» без Давіда Гоцмана?! Такім чынам: здымкі сарваны», - распавёў Чліянц.

Імаверна, забарона на ўезд звязаны з наведваннем Крыма, дзе Машкоў здымаўся ў фільме «Экіпаж». Па ўкраінскіх законах, у Крым нельга ўязджаць без дазволу ўкраінскіх уладаў.

Уладзімір Машкоў сыграў у серыяле «Ліквідацыя» галоўную ролю Давіда Гоцмана, начальніка аддзела па барацьбе з бандытызмам Адэскага крымінальнага вышуку. Серыял выйшаў на экраны ў 2007 годзе і меў вельмі высокія рэйтынгі праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?