Як стала вядома «Нашай Ніве», ва Ушачах ва ўласным доме застрэліўся былы начальнік мясцовага РУУС Уладзімір Шкіндэр.
Паводле папярэдняй інфармацыі, здарэнне адбылося 1 ліпеня, страляў ён нібыта з самаробнай зброі.
Варта адзначыць, што з міліцыі Шкіндэр сышоў гадоў 10 таму, апошнім часам быў старшынёй мясцовага аб'яднання ветэранаў.
«Ціхі быў чалавек, як сышоў са службы, увагі на сябе амаль не звяртаў. Меў вялікую гаспадарку», — расказалі нам былыя саслужыўцы.
Цяперашнія работнікі тамтэйшай міліцыі параілі звяртацца за падрабязнасцямі ў Следчы камітэт.
«Сапраўды, быў такі факт — 30 чэрвеня знойдзены нежывым пенсіянер 1960 года нараджэння. Папярэдняя версія — суіцыд», — сказалі ў Следчым камітэце «Нашай Ніве».