Першая сустрэча Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа пройдзе на саміце G20 у Гамбургу 7 ліпеня. Пра гэта распавёў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.
Раней пра сустрэчу Пуціна і Трампа ў Гамбургу паведаміў Белы дом. Пры гэтым дакладная дата размовы двух прэзідэнтаў не ўдакладнялася. Напярэдадні, 3 лiпеня падрыхтоўка да сустрэчы двух лідараў абмяркоўвалася на сустрэчы намесніка кіраўніка Дзярждэпа Томаса Шэнана і пасла Расіі ў ЗША Сяргея Кісляка.
Тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы ў Белым доме раней паведамляў, што на сустрэчы прэзідэнт ЗША плануе засяродзіцца на абмеркаванні сітуацыі ў Сірыі і ва Украіне.