У вёсцы Вулька-1 Лунінецкага раёна п'яны кіроўца мотаблока траўмаваў хлопчыка.

Аварыя адбылася ўвечары 3 ліпеня. Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы мотаблокам Cowboy CW1200 з прычэпам, ехаў па вуліцы Лясной. У нейкі момант мужчына праявіў няўважлівасць і здзейсніў наезд на 9-гадовага хлопчыка, які стаяў справа на дарозе.

У выніку наезду хлопчык атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

Кіроўцу мотаблока інспектары адвезлі на медасведчанне, якое паказала, што ён п'яны — 1,7 праміле алкаголю. Таксама высветлілася, што мужчына ніколі не атрымліваў пасведчанне кіроўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?