Спецыялісты вывучылі сувязь паміж вынікамі тэстаў на IQ, пройдзеных ва ўзросце 11 гадоў, і галоўнымі прычынамі смерці ў мужчын і жанчын да 79 гадоў. Для правядзення даследаванняў былі апрацаваныя дадзеныя 33 тысяч мужчын і 32 тысяч жанчын, якія нарадзіліся ў Шатландыі ў 1936 годзе. Праводзіць назіранні навукоўцы скончылі ў снежні 2015 года, калі больш за палову паддоследных ужо памерлі.

Прычынамі смерці найбольш часта былі ішэмічная хвароба сэрца, інсульт, рэспіраторныя захворванні, розныя віды раку, дэменцыя і самагубства. Пасля ўліку некалькіх фактараў, якія маглі паўплываць на вынікі (сацыяльна-эканамічны статус паддоследных і інш.), даследчыкі выявілі, што больш высокі ўзровень інтэлекту ў дзяцінстве зніжае рызыку смерці да 79 гадоў. Напрыклад, высокі IQ ў дзяцінстве на 28% зніжаў рызыку смерці ад рэспіраторных захворванняў, на 25% - ад ішэмічнай хваробы сэрца і на 24% - рызыка смерці ад інсульту.

Таксама навукоўцы плануюць супаставіць вынікі назіранняў з дадзенымі геномнага аналізу, што дазволіць ім зразумець, якія гены могуць звязваць даўгалецце і высокі інтэлект. Мяркуецца, што лад жыцця, курэнне, адукацыя, медыцынская пісьменнасць і генетыка могуць адыграць пэўную ролю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?