Рашэньне пытаньня пра цану за расейскі газ для Беларусі адкладзенае кіраўнікамі ўрадаў краін на восень. Пра гэта паведаміў на прэс‑канфэрэнцыі ў Менску пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў.

«Такі крок быў зроблены праз тое, што ў формуле цаны цягам году адбываюцца далічэньні. Таму верасень‑кастрычнік былі прызнаныя найбольш спрыяльнымі для таго, каб вызначыцца з цаной», — растлумачыў дыплямат. «З гэтым жа зьвязанае і пытаньне аб атрыманьні расейскага крэдыту», — дадаў ён.

Аляксандар Сурыкаў падкрэсьліў, што ў пытаньні расейскага крэдыту расейскі бок гатовы падтрымаць Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?