Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку абвясціў аб уключэнні ў сваю калекцыю арыгінальнага хэтчбэка Fiat 500. Пра гэта было абвешчана ў дзень 60-годдзя мадэлі — 4 ліпеня 1957 года ў Турыне былі ўпершыню прэзентаваныя першыя асобнікі гэтага аўтамабіля, піша motor.ru.

motor.ru

У распараджэнні музея акажацца мадыфікацыя 500 F, адна з самых папулярных і паспяховых у гісторыі мадэлі, якая выпускалася з 1965 па 1972 год. Асобнік, які будуць выстаўляць у Нью-Ёрку, пафарбаваны ў бэжавы колер, мае мяккі дах і арыгінальныя дыскі з металічнымі каўпакамі.

Таксама ў калекцыі музея сучаснага мастацтва ёсць аўтамабілі Cisitalia 202 GT 1946 года, Willys-Overland Jeep (1952), Volkswagen Beetle (1959), Jaguar E-Type Roadster (1963), Ferrari 641/2 Grand Prix Racer (1990) і Smart (1998).

У канцы чэрвеня «Фіят» падрыхтаваў да юбілею «пяцісотага» спецыяльную мадыфікацыю сучаснага Cinquecento, выкананую ў стылістыцы класічных машын. Такія аўтамабілі атрымалі 16-цалевыя сталевыя колавыя дыскі з храмаванымі каўпакамі і дакладна такія ж шыльдзікі з назвай маркі, якія выкарыстоўваліся ў 1950-х.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?