Украінская паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка банкаў, які пакідаў на месцы злачынства шакаладкі для касіраў. Пра гэта заявіў начальнік паліцыі Кіева Андрэй Крышчанка падчас брыфінгу, перадае 112.ua.

112.ua

Па словах Крышчанкі, праца па пошуку рабаўніка працягвалася паўтара года. Рабаўніком аказаўся мужчына 1967 года нараджэння, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці ў пачатку 80-х. Ён працаваў на некалькіх працах, выязджаў на заробкі за мяжу, працаваў у сферы рэкламы, але выйшаў з бізнэсу.

«Па яго словах, ён здзейсніў больш за 30 злачынстваў і не толькі ў Кіеве. Мы на цяперашні час абгрунтавана даказваем здзяйсненне 14 разбойных нападаў на працягу 10 гадоў, па якіх сабраныя доказы і па якіх пасля правядзення першачарговых следчых дзеянняў злачынцу паведамяць аб падазрэнні», — заявіў Крышчанка.

Паводле даных паліцыі, рабаўнік пераважна выбіраў банкі без аховы, дзейнічаў вельмі абачліва, папярэдне праводзіў выведку, ніколі не выкарыстоўваў тэлефон і закрываў твар з дапамогай капелюша або шапкі і акуляраў.

Падчас допыту рабаўнік патлумачыў, што «праводзіў экспрапрыяцыю і рабаваў нарабаванае». Таксама ён заявіў, што частку сродкаў выдаткоўваў на дабрачыннасць, частку на сябе — на прывядзенне ў парадак свайго дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?