05.07.2017 / 16:43

У Расіі праведзеная аперацыя па ўстаноўцы нейрастымулятара ў спінны мозг 1

У канцы чэрвеня ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі імя М. М. Прыёрава была выкананая ўнікальная аперацыя на спінным мозгу: імплантацыя нейрастымулятара, паведамляе hi-news.ru.

Пацыентам, якому была праведзена аперацыя, аказаўся 49-гадовы Ігар Мельнікаў, які адчуваў моцныя болі ад застарэлага пералому пазванка. У ходзе аперацыі прыладу падключылі непасрэдна да спіннога мозгу. Метад электрастымуляцыі досыць эфектыўны, бо дазваляе пазбегнуць непажаданых пабочных эфектаў у выглядзе ўздзеяння лекаў на печань і ныркі. 

«Нейрастымуляцыя ажыццяўляецца з дапамогай невялікага прыбора-генератара электрычных імпульсаў, які імплантуюць ў вобласць спіннога мозгу. Уся сістэма вонкава не бачная, бо знаходзіцца пад скурай і не абмяжоўвае рухаў пацыента. Перад пастаноўкай пастаяннай нейрастымулюючай сістэмы абавязкова праводзіцца тэставая стымуляцыя, пры якой доктар і сам пацыент могуць пераканацца ў эфектыўнасці стымуляцыі з дапамогай тэставага электрода. Калі на гэтым дасягнуты станоўчы эфект, то нейрастымулятар імплантуюць», — распавёў у інтэрв'ю выданню «Комсомольская правда» Аляксандр Яўгенавіч Якаўлеў, хірург, які кіраваў аперацыяй.

0
Джон Жарптушкін / Адказаць
05.07.2017 / 20:33
Кажуць, Пуцін памёр у 2006 годзе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру