Урад Малдовы ўхваліў рашэнне аб ўстаноўцы ў Кішынёве помніка-бюста беларускаму першадрукару Францішку Скарыну, перадае БЕЛТА.

Адпаведную пастанову кабмін Малдовы прыняў сёння на сваім пасяджэнні па ініцыятыве Міністэрства культуры рэспублікі з мэтай ушанавання памяці славутага беларускага першадрукара, а таксама з нагоды 500-годдзя выдання першай кнігі на беларускай мове, якое адзначаецца сёлета.

Як адзначыла міністр культуры Малдовы Моніка Бабук, згодна з рашэннем урада Малдовы і мэрыі муніцыпія Кішынёў, помнік-бюст Францішку Скарыну будзе ўсталяваны ў цэнтры малдаўскай сталіцы — у скверы на скрыжаванні вул Аляксея Мацяевіча і мітрапаліта Гаўрыіла Бэнулеску-Бадоні.

Выдаткі на распрацоўку праектнай дакументацыі для помніка, выкананне работ і ўстаноўку пастамента і бюста, а таксама добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі будуць пакрытыя за кошт фінансавых сродкаў Беларусі і спонсарскай дапамогі. Помнік-бюст Францішку Скарыну будзе выраблены ў Беларусі, аўтара працы адбяруць па выніках конкурсу, які арганізуецца Міністэрствам культуры Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0