Пры пераглядзе канцэпцыі дэкрэта нумар 3 асноўны акцэнт будзе зроблены на працаўладкаванні тых, хто не ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Аб гэтым расказаў міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Міністр адзначыў, што па патрабаванні Прэзідэнта дэкрэт нумар 3 канцэптуальна пераглядаецца. «Асноўны ўпор робіцца на садзейнічанні ў працаўладкаванні тым, хто хоча працаўладкавацца, на рэсацыялізацыю людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця», — растлумачыў Сяргей Налівайка.

Пры гэтым кіраўнік МПЗ падкрэсліў, што «будуць прыняты ўсе меры па працаўладкаванні чалавека, яго ўключэнні ў нармальны працэс узаемадзеяння з дзяржавай». Разам з тым весці размову аб канкрэтных змяненнях у дэкрэт нумар 3 можна будзе пасля яго прыняцця, падкрэсліў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0