Расійскі «Першы канал» «падлічыў» колькасць канцэртаў украінскага гурту «Акіян Эльзы» на працягу 2016-2017 гадоў на тэрыторыі РФ. Паводле яго «даных», адбылося цэлых 35 канцэртаў.
Пра гэта ў сваім твітары паведаміў карыстальнік Васіль Конаў: «Першы канал» паведамляе ў эфіры, што ў «Акіяна Эльзы» ў 2016-2017 ў Расіі было 35 (!!!) канцэртаў. Дзе?! Калі???»
«Добры дзень! Апошні раз «Акіян Эльзы» выступаў у Расіі ў снежні 2013 года», — так адрэагаваў на інфармацыю прапагандыстаў сам лідар гурту Святаслаў Вакарчук.
Словы артыста пацвердзіла і PR-менеджар гурту Вікторыя Хаменка.
0
0
0
0
0
0