У 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ згуляе з «Алашкертам». Армянскі клуб па суме двух матчаў прайшоў андорскую «Санта-Калому».

Тыдзень таму «Алашкерт» у Ерэване перамог 1:0, а сёння ў Андоры згуляў унічыю — 1:1.

Першы матч БАТЭ — «Алашкерт» пройдзе 12 ліпеня ў Барысаве і пачнецца ў 20:30.

Каб дабрацца да групавога этапа Лігі чэмпіёнаў, трэба прайсці 2-і, 3-і этапы, а таксама плэй-оф.

***

БАТЭ гуляў у групавым раўндзе ЛЧ шэсць разоў, першы раз — увосень 2008 года. Год таму барысаўцы выбылі з 3-га раўнду кваліфікацыі, прайграўшы «Дандалку» а потым засталіся і без групавога турніру Лігі Еўропы, саступіўшы ў плэй-оф кваліфікацыі «Астане».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0